2 студзеня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Арсенія Мікалаевіча Цецерука (1941–2020), архітэктара, мастака, самадзейнага паэта і кампазітара, грамадскага дзеяча ўкраінскай меншасці ў Беларусі
Арсеній Мікалаевіч Цецярук нарадзіўся 2 студзеня 1941 г. у вёсцы Травы Павіццеўскага сельсавета Дзівінскага раёна (злілася з в. Павіцце Кобрынскага раёна) Брэсцкай вобласці. У 1958 г. скончыў Павіццеўскую сярэднюю школу. У школе ў Арсенія выявіліся здольнасці да малявання і ігры на музычных інструментах: яго малюнкі размяшчалі ў школьнай насценнай газеце, актыўна ўдзельнічаў у гуртку мастацкай самадзейнасці. Баян і песня суправаджалі ўсё яго жыццё.
Верасень 2016 г. – 40 гадоў з часу адкрыцця Брэсцкай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава (1976)
Дзіцячая мастацкая школа горада Брэста была адкрыта ў верасні 1976 года па ініцыятыве мастака Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941–2013), які і стаў яе першым дырэктарам і выкладчыкам. У тым, што такая школа з’явілася, заслуга таксама тагачаснага начальніка аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама Паўла Андрэевіча Жмайліка (1931–2007). Гэта была першая ў Беларусі дзіцячая мастацкая школа, у сярэдзіне 1980-х у рэспубліцы было ўжо 20 падобных школ.
24 студзеня 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941–2013), мастака, аўтара прац у станковай графіцы, акварэлі, педагога
Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў нарадзіўся 24 студзеня 1941 года ў г. Брэсце ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька, Аляксандр Іванавіч Алонцаў, гераічна загінуў у чэрвені 1941 года пры абароне Брэсцкай крэпасці.